20 траўня 2026, Серада, 13:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Поўны крах рэжыму або дзяржаўны пераварот: як могуць зрынуць Пуціна

20
Поўны крах рэжыму або дзяржаўны пераварот: як могуць зрынуць Пуціна

Прафесар паліталогіі - пра рызыку калапсу расейскага рэжыму.

Прафесар паліталогіі Каліфарнійскага ўніверсітэта Дэніэл Трэйсман уважае імавернасць путчу ў Крамлі за невысокую, аднак для дыктатара Пуціна нясе небяспеку іншая пагроза - суцэльны крах рэжыму праз няздольнасць управіцца з шматлікімі выклікамі. Пра рызыку калапсу рэжыму Пуціна ён піша ў эсэ на Foreign Affairs (пераклад - ТСН).

Трэйсман спасылаецца на даследаванне войнаў паміж 1919 і 2003 гадамі, з якога відаць, што ў большасці выпадкаў дыктатары пасля паразы ў войнах захоўвалі ўладу даўжэй за год.

- Шанцаў на скаардынаваны бунт у Крамлі мала, бо Пуцін пабудаваў сістэму такім чынам, што розныя органы наглядаюць адзін за адным, - піша ён.

Аўтар спасылаецца на аналіз службовых і нефармальных сетак 100 самых уплывовых расейцаў, які выявіў, што паміж прадстаўнікамі верхавіны вельмі мала сувязяў, і каардынавацца для спробы змяніць уладу яны не здолеюць. Таму рэжым Пуціна больш уразлівы да «паралітычнага падзення» ў выніку назапашвання памылак у сістэме прыняцця пастаноў.

Трэйсман называе дзве асноўныя праблемы рэжыму, які Пуцін будаваў на працягу 22 гадоў: слабая вертыкаль улады і заўсёдная дэманстрацыя моцы.

Сістэма прыняцця пастаноў у Крамлі замыкаецца на Пуціну - усе вертыкалі піраміды вядуць да адной верхавіны. Такі спосаб кіравання можа працаваць у спакойныя часы, але падчас вялікага крызісу праблемы назапашваюцца, і верхавіна мае адначасова разбірацца з эканамічнымі выклікамі, бойкамі ўнутры эліт, пратэстамі і г.д. Чым большы будзе гэты цяжар, тым часцей будуць узнікаць памылкі і хутчэй будзе траціцца кантроль, мяркуе аўтар.

Па-другое, сталая неабходнасць дэманстраваць моц патрабуе веры ў яе непахіснасць. Як толькі яна становіцца сумнеўнай, рэжым трапляе ў небяспеку. Так адбылося, напрыклад, з былым прэзідэнтам Украіны Віктарам Януковічам, нагадаў Трэйсман.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках