20 траўня 2026, Серада, 13:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У нядзелю будзе да +11°С

У нядзелю будзе да +11°С

Прагноз надвор'я на некалькі наступных дзён.

6 лістапада ўночы ў заходняй палове, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны надвор'е абумовіць франтальны падзел, які перасоўваецца з Усходніх Карпат, піша pogoda.by.

Хмарна з прасвятленнем. Уначы пераважна на заходняй палове, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца дажджы. Уночы і ранкам слабы туман. Вецер паўднёвай чвэрці сярэдні, месцам парыўны. Тэмпература паветра мінімальная ўночы -3..+4°С, на паўднёвым захадзе краіны яна складзе +5..+9°С; максімальная ўдзень +3..+9°С, у паўднёва-заходніх абшарах Беларусі да +11°С.

7 лістапада надвор'е будзе фармаваць няўстойлівая паветраная маса атлантычнага паходжання, уночы на паўднёвым усходзе захаваецца ўплыў атмасфэрнага фронту. Хмарна з прасвятленнем. Месцам у краіне, а ўночы ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай месцам чакаецца туман. Вецер паўднёвай чвэрці сярэдні. Тэмпература паветра мінімальная ўночы 0.. +7°С, максімальная ўдзень +5..+12°С.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках