У баях за Бахмут гераічна загінуў беларус Аляксей Аўдзеенка
18- 10.12.2022, 14:17
- 16,474
Добраахвотнік абараняў Украіну з першых дзён поўнамаштабнай вайны.
На Бахмуцкім накірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Аўдзеенка.
Пра гэта паведаміла прэс-служба палка імя Кастуся Каліноўскага:
«Баец з пазыўным «Якуб» стаў 16 загінулым беларускім ваяром з пачатку поўнамаштабнай вайны за Украіну. Ён загінуў 4 снежня на Бахмуцкім накірунку.
З 2016 года Аляксей жыў ва Украіне, стаў добраахвотнікам тактычнай групы «Беларусь» і неўзабаве падпісаў кантракт з УСУ.
Кіраўніцтва палка Каліноўскага цудоўна яго ведала, хаця ён і не быў у нашым складзе. Аляксей удзельнічаў у баявых дзеяннях на Данбасе падчас аперацыі Аб'яднаных сіл. З першых дзён поўнамаштабнай вайны браў актыўны ўдзел у абароне Украіны.
Героі не паміраюць!
Жыве Беларусь і Слава Украіне!»