За стырно аўтобусаў у Жлобіне пасадзілі работнікаў БМЗ
4- 10.12.2022, 16:19
- 8,720
Прычына - востры дэфіцыт кіроўцаў.
Каб закрыць кадравую дзірку ў гарадскіх перавозках, на аўтобусныя маршруты Жлобіна выйшлі работнікі Беларускага металургічнага завода (БМЗ), піша «Флагшток».
Нізкія заробкі, якія не адпавядаюць умовам працы, недастатковыя інвестыцыі ў матэрыяльную базу ў апошнія гады - гэта асноўныя хранічныя праблемы для транспартнікаў Гомельшчыны.