26 красавiка 2024, Пятніца, 17:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наступ з Беларусі: самагубны план Пуціна і Лукашэнкі

14
Наступ з Беларусі: самагубны план Пуціна і Лукашэнкі

Расейскае камандаванне канцэнтруе войскі на беларускай тэрыторыі.

Беларускія ўлады зноў сцвярджаюць, што на іх краіну «рыхтуецца напад». Нярэдка гэта заканчваецца тым, што напад адбываецца, але з тэрыторыі самой Беларусі.

«Аналіз паказаў, што Захад адпрацоўвае пытанні наступальнага характару, і Беларусь з Расеяй ужо наўпрост разглядаюцца ў якасці супраціўніка», - заявіў міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін. Таксама чыноўнік паскардзіўся на беспрэцэдэнтнае нарошчванне прысутнасці амерыканскіх і натаўскіх вайсковых фармаванняў ва Усходне-Еўрапейскім рэгіёне. «Новая газета Европа» разбіралася ў тым, хто і на каго можа напасці ў рэгіёне.

Самагубны план

У пачатку кастрычніка той жа Віктар Хрэнін расказаў аб разгортванні супольнай групы войскаў, гатовай да «выканання задач узброенай абароны Саюзнай дзяржавы». Са слоў міністра, ужо тады войскі выконвалі задачы баявога дзяжурства ва ўзмоцненым рэжыме. Пасля адыходу з Херсона менавіта на беларускія вайсковыя базы былі пераведзеныя расейскія сілы, якія вызваліліся.

Яшчэ з лета ў войсках ходзяць чуткі аб планах камандавання назапасіць дастатковую масу войскаў і пры дапамозе рашучага ўдару захапіць Луцк і Львоў, а далей прайсці ўздоўж украінскай мяжы, адразаючы шляхі заходніх паставак узбраенняў. Другі ўдар павінен быць накіраваны на Кіеў. У фантазіях расейскіх кіраўнікоў поспех аперацыі прымусіць Уладзіміра Зяленскага да капітуляцыі і прывядзе да канца канфлікту.

Версію з назапашваннем сіл РФ у Беларусі пацвярджае расейскі ваенны, які знаходзіцца зараз у Гародні:

«У асобных частках расейцам перададзеная ўся матэрыяльная частка і тэхніка. Беларусы забяспечваюць правізію і забеспячэнне. Разгортваюцца палявыя лагеры.

Да сярэдзіны снежня прыгоняць мабілізаваных, каб закончыць іх навучанне. Усяго на круг тут можа сканцэнтравана больш за 300 тысяч штыкоў. Гавораць, што наступ прызначаны на снежань, калі падмарозіць і глеба канчаткова застыне. Паралельна плануецца прарыў праз Бахмут на Славянск і Краматорск».

Са слоў крыніцы «Новой газеты», расейскія вайскоўцы ўвесь час праводзяць выведку і ў курсе, што па тым боку мяжы іх горача сустрэнуць. Украінцы не толькі замінавалі сваю тэрыторыю на шмат кіламетраў углыб, але і зрылі пры дапамозе будаўнічай і інжынернай тэхнікі большасць дарог. «Наступаць на доўгачасовыя агнявыя кропкі праз балоты і лясы па мінных загароджах у некалькі палос і пад артылерыйскім агнём — самагубства, — выказвае сваё меркаванне расейскі вайсковец. - Тысячы пакладзем адразу. Уздоўж мяжы пабудаваны сур'ёзныя ўмацаванні, пракапаны супрацьтанкавыя равы тры метры шырынёй. Усе кірункі прыстраляныя ўкраінскай артай. Ні да Кіева, ні да Ковеля мы не дойдзем. Пуціну відавочна навязваюць гэты план як чарговы бліцкрыг».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках