9 лiпеня 2026, Чацвер, 6:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: За тыдзень экспарт нафты з Расеі ўпаў на 54%

2
Bloomberg: За тыдзень экспарт нафты з Расеі ўпаў на 54%

Аб'ёмы паставак упалі на 1,86 мільёнаў барэляў за дзень.

За першы тыдзень дзеяння коштавай столі і эмбарга на марскія пастаўкі расейскай нафты экспарт з Расеі знізіўся адразу на 54%. Пра гэта паведамляе агенцтва Bloomberg са спасылкай на звесткі аб перамяшчэнні танкераў.

Аб'ёмы паставак расейскай нафты ўпалі на 1,86 мільёна барэляў за дзень.

Сярод прычын падзення называюць работы ў ключавым порце - Прыморск на Балтыйскім моры. Адгрузка ў ім упала да трох танкераў на тыдзень, калі нармальны паказчык складае восем танкераў.

Bloomberg таксама піша, што два буйныя ўладальнікі танкераў адклікалі свае судны з маршруту, бо нафта прадаецца цэнамі вышэйшымі за коштавую граніцу.

Выданне рэзюмуе, што да гэтых звестак трэба ставіцца асцярожна, бо тыднёвыя патокі залежаць ад тэрмінаў планавання грузаперавозак, надвор'я і нават ад якасці сігналаў, якія перадаюць самі судны.

Як пісаў сайт Charter97.org, пакупнікі расейскай нафты пасля ўвядзення столі коштаў могуць выкарыстоўваць брокерскія і страхавыя паслугі заходніх агентаў, калі нафта купляецца па-новым правілах – не даражэй, чым па $60 за барэль.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках