2 лiстапада 2024, Субота, 20:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея нясе вялізныя страты на Данбасе і Поўдні Украіны

Расея нясе вялізныя страты на Данбасе і Поўдні Украіны

Справаздача Генеральнага штаба УСУ за вечар 3 снежня.

На Аўдзееўскім і Бахмуцкім кірунках вораг працягвае наступ і актыўна ўжывае авіяцыю для падтрымкі наземных груповак, нанёсшы 2 ракетныя і 10 авіяцыйных удараў, а таксама ажыццявіўшы 3 абстрэлы з рэактыўных сістэм залпавага агню па пазіцыях нашых войскаў і паселішчах уздоўж лініі дакранання.

Пра гэта гаворыцца ў вечаровай справаздачы Генеральнага штаба УС Украіны. Адзначаецца, што РФ далей нясе вялізныя страты.

Так, 2 снежня ў выніку агнявога трапляння ў мясціну засяроджвання супраціўніка ў месце Старабельску Луганскай вобласці страты ворага склалі блізу 30 вайскоўцаў параненымі і 14 - загінулымі.

На працягу 2 снежня ў Мелітопальскім і Васільеўскім раёнах Запарожскай вобласці акупанты страцілі больш за 270 чалавек параненымі. Інфармацыя аб загінулых удакладняецца.

Авіяцыя Сіл абароны на працягу дня нанесла 13 удараў па мясцінах засяроджвання асабовага складу, узбраення і вайсковай тэхнікі, а таксама ўдар па пазіцыі зенітна-ракетнага комплексу акупантаў.

Таксама ля селішча Падгароднага Данецкай вобласці быў збіты варожы самалёт. Інфармацыя аб яго тыпе ўдакладняецца.

Падраздзяленні ракетных войскаў і артылерыі Сіл абароны Украіны пацэлілі ў 2 пункты кіравання, склад баявых прыпасаў і 2 мясціны засяроджвання асабовага складу і тэхнікі ворага.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках