«Улада зменіцца, а фашыстаў чакае Мінскі трыбунал»
3- 5.10.2026, 16:59
- 1,380
Дабро абавязкова пераможа.
Былая палітзняволеная Вольга Скрашчук павіншавала беларускіх настаўнікаў з прафесійным святам і ўспомніла пра тых выкладчыкаў, з якімі апынулася ў адной камеры турмы ў Жодзіне
«У Беларусі адзначылі Дзень настаўніка, — піша яна. — Я таксама хачу павіншаваць настаўнікаў і ўспомніць пра іх.
Са мной па «справе Зельцэра» сядзелі чатыры настаўніцы: англійскай мовы з міжнародным дыпломам, малявання, музыкі, заслужаная настаўніца рускай і беларускай моў і літаратуры, ёй было 71 год. Адну прывезлі ў Жодзіна ў кайданках, этапам.
71-гадовая настаўніца захварэла так моцна, што ў камеры ўвогуле не магла падняцца з нараў. Лекі не давалі. Заходзілі ахоўнікі, смяяліся і пыталіся, ці не здохла яна. Сыходзілі.
У 71 год чалавека паставілі на кукішкі з рукамі, злучанымі за спінай, яна ўпала і заплакала. А яшчэ сказалі, што нас расстраляюць. І гэтых настаўнікаў таксама.
З Днём настаўніка, дарагія настаўнікі ў Беларусі. Як вы выжываеце ў гэтай сістэме?»
Беларусы выказалі ўпэўненасць, што ўлада ў краіне зменіцца, а тыя, хто катаваў палітвязняў, панясуць пакаранне. Сайт Charter97.org прыводзіць некаторыя каментары:
— Дабро заўсёды перамагае зло, скончыцца яго час і час яго «сябра». Зараз хацелася б далучыцца да вашых віншаванняў.
— Настаўнікі ў 2020 здалі таракана і назвалі рэальныя вынікі выбараў. Яны ж у асноўным у камісіях галасы лічылі. Таму ў дзеда на іх зуб, ведаю, што выжываюць як могуць.
— Улада зменіцца, а фашыстаў чакае Мінскі трыбунал.