26 красавiка 2024, Пятніца, 10:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка рассакрэціў важную вайсковую інфармацыю на сустрэчы з Шайгу

17
Лукашэнка рассакрэціў важную вайсковую інфармацыю на сустрэчы з Шайгу

Яна датычыцца баявой падрыхтоўкі войскаў РФ.

Беларускія вайскоўцы ўдзельнічаюць у вайсковай падрыхтоўцы расейскіх «мобікаў» на палігонах у Беларусі.

Аб гэтым сёння падчас сустрэчы з міністрам абароны РФ Сяргеем Шайгу заявіў Лукашэнка. І гэта першая публічная заява з гэтай нагоды.

«Думаю, вам ужо беларускі міністр абароны расказаў пра сітуацыю ў Беларусі, пра падрыхтоўку, баявое зладжванне падраздзяленняў Беларусі і Расеі, якія прысутнічаюць у Беларусі. Мушу сказаць, што мы сур'ёзна да гэтага падышлі. І нашы, і вашы афіцэры рыхтуюць хлопцаў. І беларускіх, і расейцаў рыхтуюць», - заявіў беларускі дыктатар (цытата паводле прэс-службы Лукашэнкі).

Адзначым, што гэта можна інтэрпрэтаваць як прызнанне факта ўдзелу беларускіх вайсковых інструктараў у падрыхтоўцы расейскіх «мобікаў» на палігонах у Беларусі. Публічна аб гэтым было абвешчана ўпершыню.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках