26 красавiка 2024, Пятніца, 17:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЧС-2022: Польшча гуляе з Францыяй у 1/8 фіналу

5
ЧС-2022: Польшча гуляе з Францыяй у 1/8 фіналу

Англія згуляе супраць Сэнэгала.

У Катары працягваецца чэмпіянат свету па футболе. Сёння, 4 снежня, адбудзецца матч 1/8 фіналу турніру, у якім згуляюць Францыя і Польшча. Гульня пройдзе ў месце Досе на стадыёне «Эль-Тумама», які змяшчае 44 400 гледачоў. Стартавы свісток арбітра прагучыць а 18:00 менскага часу.

Французы сталі пераможцамі групы D, дзе іхнімі спаборнікамі былі Аўстралія, Туніс і Данія. Польшча заняла другое месца квартэта С, дзе, апроч іх, таксама ўдзельнічалі Аргентына, Мэксіка і Савудаўская Арабія.

У другім матчы Англія згуляе з Сэнэгалам. Гульня пройдзе на стадыёне "Аль-Байт" і пачнецца а 22:00 менскага часу.

Чэмпіянат свету ў футболе-2022 праходзіць у Катары з 20 лістапада да 18 снежня. Краіна ўпершыню прымае турнір. Пастанова аб правядзенні чэмпіянату ў канцы каляндарнага года была прынятая дзеля кліматычных варункаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках