26 красавiка 2024, Пятніца, 9:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ГУР: Шайгу ездзіў да Лукашэнкі ўгаворваць на наземную аперацыю ва Украіне

25
ГУР: Шайгу ездзіў да Лукашэнкі ўгаворваць на наземную аперацыю ва Украіне

Расея таксама працуе ў анэксіі Беларусі.

Міністр абароны Расеі Сяргей Шайгу прыязджаў у пачатку снежня да Аляксандра Лукашэнкі для перамоваў пра поўнамаштабнае ўступленне Менска ў вайну з Украінай. Такое меркаванне ў эфіры нацыянальнага тэлемарафону, які транслюе «1 +1», выказаў прадстаўнік Галоўнай управы разведкі Мінабароны Украіны Андрэй Юсаў.

Паводле ягоных словаў, прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін не спыняе спробаў ублытаць рэжым Лукашэнкі ў паўнавартасную кампанію. Але на сёння гэты ціск, на думку ГУР МА, не прынёс выніку.

«У нас ёсць факты, і мы ведаем пра пастаўкі зброі, падрыхтоўку рашысцкіх часткова мабілізаваных, але пагрозы поўнамаштабнага ўдзелу ў наземнай аперацыі з боку Беларусі няма. Уласна, вакол гэтай мэты і будуюцца візіты», – сказаў ён.

Юсаў адзначыў, што, акрамя гэтага, Расея працуе ў палітычных сцэнарах. Паколькі глабальныя планы Пуціна ў захопе Украіны пацярпелі паразу, то яму трэба паказваць нейкія іншыя дасягненні. Магчыма, гаворка ідзе пра так званыя інтэграцыйныя працэсы РФ і Беларусі, а фактычна – пра анэксію РБ.

Пра візіт Шайгу ў Менск стала вядома 3 снежня, яны з Лукашэнкам абмяркоўвалі «супрацоўніцтва» беларускіх вайскоўцаў з расейскімі, якія прысутнічаюць у Беларусі. Лукашэнка пры гэтым згадваў вайну Расеі супраць Украіны.

«Крэмль не страчвае надзеі падзяліць лаву падсудных са сваімі беларускімі партнёрамі. Сённяшняя сустрэча Лукашэнкі і Шайгу ўвойдзе ў матэрыялы абвінавачання як размеркаванне злачынных роляў», – напісаў з гэтай нагоды ў Twitter дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках