Зяленскі павіншаваў украінскіх байцоў з Днём УСУ
16- 6.12.2022, 13:41
- 8,190
Прэзідэнт Украіны з'явіўся за 50 кіламетраў ад лініі фронту.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі апублікаваў відэавіншаванне насупраць стэлы ў Славянску. Гэты горад знаходзіцца за 50 кіламетраў ад лініі фронту.
Прэзідэнт Украіны ў Дзень УСУ прыехаў на Данбас і запісаў відэавіншаванне.
«Традыцыйна я сустракаю гэты дзень на перадавой з нашымі байцамі. На Данбасе зона баявых дзеянняў стала большай, а барацьба - цяжэйшай», - сказаў украінскі прэзідэнт.
Зяленскі сказаў, што ёсць тое, што застаецца нязменным - гэта адвага УСУ.
Украінскі прэзідэнт заявіў, «нехта назваў сябе другім войскам свету, але ўсе бачаць у каго першае месца».