26 красавiка 2024, Пятніца, 11:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: У Гародні аўтамабілі бездапаможна слізгаюць і ўразаюцца адзін у аднаго

14
Відэафакт: У Гародні аўтамабілі бездапаможна слізгаюць і ўразаюцца адзін у аднаго

Сітуацыю зафатаграфавала камера ГЦ «Ветразь».

Такой галалёдзіцы, як у аўторак 6 снежня, у Гародні ўжо даўно не было. Слізгалі ўсе: і пешаходы, і аўтамабілі. Дарогі, дарэчы, дастаткова хутка прывялі ў добры стан, але дваровыя тэрыторыі і паркоўкі супермаркетаў яшчэ доўга заставаліся каткамі. У рэдакцыю «Авто Гродно» даслалі нагляднае відэа.

Камера зняла сітуацыю на паркоўцы ГЦ «Ветразь» на Альшанцы.

Спачатку на паркоўку заехаў кіроўца «Фіята» і неўзабаве ён ужо нічога не мог зрабіць са сваім аўтамабілем: аўто зносіла проста на прыпаркаваны «Фольксваген». Без ДТЗ не абышлося.

Аварыю заўважылі супрацоўнікі гандлёвага цэнтра і выйшлі на паркоўку. Яны спрабавалі папярэдзіць другога кіроўцу аб тым, што ехаць сюды не трэба, але не паспелі і мікрааўтобус знесла проста на «Фіят»:

Яшчэ адна сітуацыя на паркоўцы ТРК:

А вось якімі ў гэты час былі ходнікі:

Чытач «Авто Гродно» напісаў: «Упэўнены, будзе самы непапулярны каментар. Калі такая сітуацыя - можа, варта было б адмовіцца (у моманце) ад кіравання? Усе дарогі ў момант не пасыпаць».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках