Экс-кіраўнік лукашэнкаўскага пула перавялі ў жодзінскую турму
- 7.12.2022, 16:30
- 11,240

Яму пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.
Журналіст Зміцер Семчанка шмат гадоў працаваў на прапагандысцкім АНТ і быў кіраўніком лукашэнкаўскага пула. У жніўні 2020-га года Семчанка звольніўся ў знак пратэсту.
У верасні 2020 года Змітра асудзілі на 15 дзён за ўдзел у пратэстным Маршы. Пазней стала вядома, што супраць яго распачалі крымінальную справу на падставе часткі 1 артыкула 130 КК Беларусі («распальванне сацыяльнай варожасці»). Яму пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.
Як паведамляюць праваабаронцы, у пачатку снежня палітвязня перавялі з СІЗА-1 у жодзінскую турму №8.
Падтрымаць яго можна пасылкамі і тэлеграмамі: Следчая турма №8, 222163, Жодзіна, вул. Савецкая 22А. Дзмітрый Віктаравіч Семчанка.