25 красавiка 2024, Чацвер, 1:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайсковы эксперт: Шойгу схіляў Лукашэнку да поўнай перадачы войскаў Беларусі пад кіраўніцтва УС РФ

27
Вайсковы эксперт: Шойгу схіляў Лукашэнку да поўнай перадачы войскаў Беларусі пад кіраўніцтва УС РФ

Міністр абароны РФ наведаў Беларусь 3 снежня.

Сустрэча міністра абароны РФ Сяргея Шойгу з Аляксандрам Лукашэнкам у Менску была прысвечаная двум пытанням.

Як расказаў УНІАН вайсковы эксперт Раман Світан, мабыць, размова тычылася размешчаных у Беларусі расейскіх «Іскандэраў».

На думку Світана, Шойгу лётаў як мінімум дзеля двух пытаннях: «Першае - яму трэба быў загад (дазвол) дзейнічаць «Іскандэрамі» з боку Беларусі. Мы не бачылі ніводнага старту «Іскандэраў», якія размешчаныя ўздоўж усёй мяжы Украіны і Беларусі. Лукашэнка на гэта згоды не даў. На сёння мы не бачылі ніводнага старту «Іскандэраў».

Таксама Світан мяркуе, што Шойгу схіляў Лукашэнку да поўнай перадачы войскаў Беларусі пад кіраўніцтва УС РФ.

«Гэты 15-тысячны корпус расейцы хочуць забраць у Лукашэнкі ды перакінуць на паўднёвы фронт. Але загад пакуль можа даць толькі Лукашэнка», - адказаў эксперт.

Яшчэ адзін варыянт - гэта палітычнае паглынанне Беларусі Расеяй: «Ёсць яшчэ адзін варыянт - гэта больш палітычная задача паглынання Беларусі, яе анэксіі ў якасці рэспублікі. Не саюзнай дзяржавы».

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках