23 верасня 2026, Серада, 23:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Newsweek: ЦРУ рэкамендавала Польшчы падрыхтавацца да правакацый РФ супраць банкаўскай сістэмы

Newsweek: ЦРУ рэкамендавала Польшчы падрыхтавацца да правакацый РФ супраць банкаўскай сістэмы

Пагроза можа датычыцца падводнай тэлекамунікацыйнай інфраструктуры.

ЦРУ папярэдзіла Польшчу пра магчымыя гібрыдныя пагрозы з боку Расіі, а таксама пра верагоднасць правакацыі, звязанай з банкаўскай сістэмай, піша польскі штотыднёвік Newsweek.

Паводле інфармацыі выдання, пагроза можа датычыцца падводнай тэлекамунікацыйнай інфраструктуры, ад якой залежыць функцыянаванне міжнародных фінансавых сістэм.

«Расіяне вельмі добра нанеслі на карту ўсе кабелі, якія таксама выкарыстоўваюцца міжнароднай банкаўскай сістэмай і праходзяць паміж Еўропай і Амерыкай», — гаворыцца ў матэрыяле.

Пад пагрозай таксама могуць быць кабелі, якія праходзяць па дне Балтыйскага мора паміж Скандынавіяй і Польшчай, а таксама паміж Вялікабрытаніяй і Еўропай.

ЗША рэкамендавалі Польшчы падрыхтаваць банкаўскую сістэму да такога кшталту пагроз — па гэтых кабелях «штодня праходзяць міжбанкаўскія транзакцыі на суму $10 трлн».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках