«Z-нікі ў шоку»
4- 23.09.2026, 19:34
- 7,934
У РФ нечакана стаў вірусным украінскі хіт пра расійскіх «ванькаў» у чорных пакетах.
Расіяне ўжо амаль месяц масава здымаюць TikTok-відэа пад хіт украінскай спявачкі Машы Кандратэнка «Ванька-ўстанька», які яна прадставіла яшчэ летам 2022 года. На гэта звярнулі ўвагу карыстальнікі ўкраінскага сегмента сацсеткі Threads, перадае «Гордон».
Чатыры гады таму спявачка назвала сваю песню камічна-сатырычнай.
«Яна была напісаная мною для падняцця баявога духу нашых салдат і ўкраінцаў! «Ванька-ўстанька» — назва традыцыйнай рускай цацкі, якая ў кантэксце песні характарызуе акупанта, найлепшы лёс для якога на ўкраінскай зямлі — знайсці чорны пакет для сябе, пакуль яго не ўручылі яму нашы казакі з ЗСУ!» — сказала яна тады.
style=" background:#FFF; border-width: 1px; border-style: solid; border-color: #00000026; border-radius: 16px; max-width:540px; margin: 1px; min-width:326px; padding:0; width:99.375%; width:-webkit-calc(100% - 2px); width:calc(100% - 2px);">
View on Threads
Спявачка адзначыла, што яе песня — пра «прыключэнні» рашыстаў з адзіным магчымым (для іх няшчаслівым) фіналам».
«Ванька-ўстанька, што такое? Прыгатуй сабе пакет! Ванька-ўстанька, не бяжы — ужо няма куды ісці», — гучыць у прыпеве.
Мінула чатыры гады, і песня нечакана стала хітом у краіне-агрэсары РФ.
«У моладзі РФ новы выдатны трэнд. Z-нікі ў шоку», — адзначыў аўтар публікацыі, які першым звярнуў увагу на дзіўны трэнд расійскіх падлеткаў.
«Ну, людзі рыхтуюцца», — пракаментавала сітуацыю Кандратэнка.