23 верасня 2026, Серада, 21:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расійскія дзяржкампаніі запанікавалі

5
Расійскія дзяржкампаніі запанікавалі
Ілюстрацыйнае фота: Даныя ШІ

Офісы дзяржкампаній РФ перанясуць у рэгіёны пасля пагрозы з боку Украіны пачаць наносіць балістычныя ўдары па Маскве.

Мінэканразвіцця вызначыла восем буйных дзяржаўных холдынгаў, частка падраздзяленняў якіх можа быць перанесена з Масквы ў рэгіёны. Аб гэтым міністр эканамічнага развіцця Расіі Максим Решетников заявіў на нарадзе Владимира Путина з членамі ўрада. Раней галоўны канструктар кампаніі Fire Point Денис Штилерман заяўляў, што ўжо восенню Украіна можа пачаць наносіць па Маскве ўдары балістычнымі ракетамі, перадае The Moscow Times.

У спіс Мінэканразвіцця ўвайшлі РЖД, «Аэрофлот», «Почта России», «Транснефть», «Россети», «Роснефть», «Интер РАО» і «Зарубежнефть». Паводле слоў міністра, ведамства вывучыла каля 500 кампаній з дзяржаўным удзелам і адабрала восем холдынгаў, у структурах якіх налічваецца каля 250 кампаній у Маскве і 270 тыс. працоўных месцаў.

«Трэба сказаць, што, вядома, не ўсе гэтыя працоўныя месцы звязаныя з кіраваннем… Зразумела, што ў іх ёсць і кіраўнічыя тут структуры, а таксама ёсць структуры, якія непасрэдна аказваюць паслугі, перш за ўсё, „Аэрофлот“, „РЖД“, „Россети“ і гэтак далей», — сказаў Решетников.

Мэтай пераезду ён назваў «павышэнне эфектыўнасці за кошт зніжэння выдаткаў», паколькі, па яго словах, выдаткі на аплату працы, арэнду і ўтрыманне офісаў у рэгіёнах ніжэйшыя, чым у сталіцы. «А для рэгіёнаў — гэта новыя кропкі росту, працоўныя месцы, дадатковыя падаткі», — падкрэсліў міністр, указаўшы, што многія кампаніі ўжо пераносяць у рэгіёны бухгалтэрыю, IT-цэнтры, юрыстаў і іншыя падраздзяленні.

У прыватнасці, паводле слоў Решетникова, «Интер РАО» размясціла кадравыя службы і кол-цэнтры ў Іванаўскай, Саратоўскай і Арлоўскай абласцях, а «Зарубежнефть» адкрыла цэнтр абслугоўвання холдынгу ў Самарскай вобласці. «Почта России» перанесла больш за тысячу супрацоўнікаў сваёй IT-кампаніі ў Татарстан і плануе пераразмеркаваць туды яшчэ каля 2 тыс. чалавек. РЖД намерваецца размясціць да 2 тыс. супрацоўнікаў у інавацыйным кластары ва Уладзімірскай вобласці, а «Транснефть» — перавезці ў рэгіёны каля тысячы супрацоўнікаў.

Напрыканцы жніўня Штилерман заявіў, што Fire Point заканчвала выпрабаванні новай дальнабойнай ракеты, і папярэдзіў, што гэтай восенню ЗСУ пачнуць наносіць балістычныя ўдары па расійскай тэрыторыі, уключаючы Маскву.

Гендырэктар Fire Point Ирина Терех у верасні ўдакладніла, што адна з распрацовак кампаніі — дальнабойная ракета FP-9 з радыусам дзеяння да 850 км — праходзіць лётныя выпрабаванні. Па яе словах, з-за такой далёкасці праверыць яе цалкам на тэрыторыі Украіны немагчыма, таму наступны этап выпрабаванняў можа фактычна стаць баявым прымяненнем па мэтах у Расіі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках