26 красавiка 2024, Пятніца, 12:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Шайгу сказаў Лукашэнку: З табой будзе тое ж, што і з Макеем»

39
«Шайгу сказаў Лукашэнку: З табой будзе тое ж, што і з Макеем»

Дыктатар балансуе на грані фізічнага знішчэння.

У Беларусі могуць увесці смяротнае пакаранне за «дзяржаўную здраду» для чыноўнікаў і вайскоўцаў. Такія тэзісы гучалі і да поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну.

Аднак яны актывізаваліся пасля візіту ў краіну міністра абароны Расеі Сяргея Шайгу, які, хутчэй за ўсё, ціснуў на Лукашэнку, каб той жа ўступіў у вайну.

Пра гэта «24 каналу» сказаў палітычны і эканамічны эксперт Валеры Клачок.

«Беларускія вайскоўцы зусім не хочуць далучацца да вайны ва Украіне. Адкрыта яны казаць пра гэта яшчэ не будуць, пакуль у іх усё нармальна, яны атрымліваюць заробкі, ім жа трэба карміць свае сем'і, ім жа вайна ва Украіне не баліць і не пячэ. Яны хвалююцца за сваё. Ім засвярбіць і запячэ, калі гэтая гісторыя будзе тычыцца кожнага з іх», – адзначае Клачок.

«Відавочна, што Шайгу прыехаў і сказаў Лукашэнку: «Калі ты не ўступіш у вайну - з табой будзе тое ж, што з Макеем». Наўрад ці мелі месца намёкі», – мяркуе экспэрт, падкрэсліваючы, што ўсё гэта было сказанае наўпрост.

«Адпаведна, у Лукашэнкі адзінае выйсце. Альбо ўвядзеннем закона аб смяротным пакаранні ён будзе прымушаць беларускае войска прыняць удзел у вайне, альбо ён будзе знішчаны фізічна», – кажа Клачок.

На фоне расейскага ціску беларускі дыктатар даўно павінен уступіць у вайну.

«Лукашэнка выдатна разумее, калі беларускае войска фізічна ўступіць у вайну супраць Украіны - гэта цалкам зменіць геапалітычную сітуацыю. Краіны NАТО і ЗША, якія маюць магутнае ваеннае прадстаўніцтва ва Усходняй Еўропе, зусім інакш на гэта будуць глядзець», - адзначае палітычны і эканамічны экспэрт.

Так, войскі, якія знаходзяцца на мяжы, заўтра будуць у краіне – у выніку Лукашэнка будзе знішчаны фізічна.

«Гэта разумее Лукашэнка. Ён спрабуе нешта рабіць, прымаць нейкія законы і запэўніваць, што ўсё зробіць. Гэта разумеюць у Расеі, і яны такім чынам ціснуць на Лукашэнку», – падкрэслівае Валеры Клачок.

Менавіта таму беларускі дыктатар спрабуе запалохаць чыноўнікаў і вайскоўцаў смяротным пакараннем. Як гаворыцца: «Не хочаш - будзеш знішчаны. А зробіш - будзеш жыць за хлеб і ваду».

Магчыма, мяркуе палітычны экспэрт, Лукашэнка будзе вымушаны пачаць уварванне. Але ён разумее, што атрымае вельмі сур'ёзны адпор - не толькі ад УСУ, але і ад NАТО і ЗША.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках