26 красавiка 2024, Пятніца, 11:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маштабны пажар у Маскве: у гандлёвым цэнтры прагрымелі выбухі

35
Маштабны пажар у Маскве: у гандлёвым цэнтры прагрымелі выбухі

Узгаранню прысвоеная найвышэйшая катэгорыя складанасці.

Маштабны пажар адбыўся ў буйным гандлёвым комплексе "Мега Хімкі", размешчаным на Ленінградскай шашы, каля мяжы Масквы і Маскоўскай вобласці.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Mash.

Рэгіянальная ўправа МНС паведамляе, што плошча пажару складае 7 тысяч кв. м, яму прысвоеная найвышэйшая катэгорыя складанасці.

Прадстаўнік МНС сказаў, што загарэўся дах гіпермаркета "OBI". Паводле папярэдніх звестак, пацярпелых няма.

На відэа, якія публікуюцца ў Telegram, бачна зарыва і слуп дыму над гандлёвым цэнтрам. Акрамя таго, чуваць выбухі.

Пра прычыны пажару не паведамляецца.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках