26 красавiка 2024, Пятніца, 20:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літоўскія мытнікі перахапілі беларускія цыгарэты на мільён еўраў

8
Літоўскія мытнікі перахапілі беларускія цыгарэты на мільён еўраў

Кантрабанду знайшлі ў расейскай цыстэрне з газам.

Літоўскія мытнікі перахапілі чарговую буйную партыю беларускіх цыгарэт. Усяго было выяўлена 286 тысяч пачкаў цыгарэт "Minsk Capital QS".

Цыгарэты былі знойдзеныя ў пункце пропуску "Мядзінінкай" на мяжы з Беларуссю ў аўтацыстэрне, якая рухалася транзітам у Калінінградскую вобласць. Яна перавозіла 19 тон звадкаванага газу.

Кантрабанду ацанілі на суму, большую за мільён еўраў.

Па гэтым факце распачатае расследаванне. Кіроўца быў затрыманы на два дні, але потым яго адпусцілі з забаронай на выезд з краіны.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках