26 красавiка 2024, Пятніца, 17:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нямеччыне ўважаюць вайсковыя аб'екты ў Расеі за легітымныя цэлі для УСУ

15
У Нямеччыне ўважаюць вайсковыя аб'екты ў Расеі за легітымныя цэлі для УСУ

Ударамі па вайсковых аб'ектах РФ Украіна прадухіляе магчымыя ўдары па сваёй тэрыторыі.

Вайсковыя аб'екты на тэрыторыі Расеі, ад якіх зыходзіць пагроза Украіне, з'яўляюцца законнымі цэлямі для ўкраінскіх Узброеных сілаў. Такое меркаванне на брыфінгу 9 снежня выказала прадстаўніца ўраду Нямеччыны Крысцін Гофман, інфармуе «Укрінформ».

Гофман падкрэсліла, што Украіна абараняе сваю тэрытарыяльную цэласнасць. Ударамі па вайсковых аб'ектах РФ яна прадухіляе магчымыя ўдары па сваёй тэрыторыі, адзначыла прадстаўніца ўраду. Яна заявіла: «Украіна не абавязаная абмяжоўвацца сваёй тэрыторыяй, абараняючыся ад расейскай агрэсіі, а таксама мае права рабіць гэта за межамі тэрыторыі сваёй дзяржавы».

Генерал войска Аўстраліі ў адстаўцы Мік Раян у сваёй калонцы пісаў, што «гэта не эскалацыя», а «неабходны палітычны і ваенны захад для Украіны, каб абмежаваць гуманітарныя страты ад жорсткіх нападаў беспілотнікаў і ракетаў Расеі».

У той самы час у колах бяспекі ёсць непакой, што Расея можа ўзмацніць свае атакі на Украіну, каб адпомсціць, паведамляў нямецкі тэлеканал ntv.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках