21 траўня 2026, Чацвер, 22:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паўночнакарэйскі брат

3
Паўночнакарэйскі брат

Цяпер на планеце дзве дзяржавы, якія перманентна пагражаюць суседзям і свету.

Ну вось, а вы казалі ў Расеі няма сяброў! Паўночная Карэя падтрымала РФ у цяперашнім супрацьстаянні з Амерыкай і NАТО. Кім з намі! Трымціце!

«ЗША апошнім часам упарта распаўсюджваюць чуткі аб "уварванні Расеі на Украіну" і накіроўваюць тысячы жаўнераў ва Усходнюю Еўропу. Сапраўдная мэта такіх крокаў - падвысіць градус напружанасці вакол Украіны і знайсці апраўданне нарошчвання ўзброеных сіл вакол Расеі», - МЗС КНДР.

З тэксту блізка да рыторыкі МЗС РФ - з серыі "сам дурань".

Хоць да складу расейскіх «дыпламатаў» паўночнакарэйскім яшчэ далёка.

«ЗША ўжо два месяцы здзекуюцца з разумнага сэнсу і ўкраінскага народа, рэалізуючы глабальную правакацыйную кампанію». Гэта, як вы, напэўна, зразумелі, Захарава.

Ага, а гіганцкая вайсковая групоўка ля наземных і марскіх межаў Украіны проста прыехала «на шашлыкі», і зусім не для ціску/нападу ў выпадку невыканання Захадам Пу-ультыматуму.

Цяпер на планеце дзве дзяржавы, якія перманентна пагражаюць суседзям і свету зброяй і нават ядзернай.

Віншуем, расейцы!

Telegram-канал «СерпомПо»

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках