15 чэрвеня 2024, Субота, 22:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джонсан: Расея праводзіць аперацыю пад чужым сцягам

1
Джонсан: Расея праводзіць аперацыю пад чужым сцягам
БОРЫС ДЖОНСАН

У пуцінскага рэжыму яшчэ ёсць час адступіць.

Прэм'ер-міністр Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан назваў абстрэл дзіцячага садка ў Станіцы Луганская аперацыяй пад чужым сцягам. Ён дадаў, што такім чынам Расея імкнецца дыскрэдытаваць Украіну і атрымаць ілжывую падставу для ўварвання.

Пра гэта паведамляе The Guardian.

"Сёння быў абстраляны дзіцячы сад (у Станіцы Луганская – рэд.). Мы ведаем – гэта была аперацыя пад чужым сцягам, накіраваная на дыскрэдытацыю ўкраінцаў і закліканая стварыць падставу, ілжывую правакацыю для ўварвання Расеі", – цытуе агенцтва заяву Джонсана.

Кіраўнік брытанскага ўраду дадаў, што ўзмацненне дээскалацыі вакол Украіны можа адбыцца ў найбліжэйшыя некалькі дзён. Ён заявіў пра гатоўнасць Вялікай Брытаніі ўвесці жорсткія санкцыі супраць Расеі ў выпадку яе далейшага ўварвання на ўкраінскую тэрыторыю.

"У пуцінскага рэжыму яшчэ ёсць час адступіць. Яшчэ ёсць час унікнуць катастрофы для Расеі, Украіны і ўсяго свету", – падкрэсліў Джонсан, дадаўшы, што на Мюнхенскай канферэнцыі пра бяспеку плануе абмеркаваць аб'яднанне Захаду.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках