24 траўня 2026, Нядзеля, 21:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка гатовы прызнаць «ДНР» і «ЛНР» разам з Расеяй

32
Лукашэнка гатовы прызнаць «ДНР» і «ЛНР» разам з Расеяй

Марыянетка Крамля таксама прыгразіў размясціць у Беларусі ядзерную зброю.

Лукашэнка выказаў гатоўнасць прызнаць самаабвешчаныя Данецкую і Луганскую "народныя рэспублікі" пры пэўных абставінах і разам з Расеяй. "Мы дамовімся з Пуціным, як нам зрабіць, каб было лепш для Расеі і для Беларусі. Але гэта будзе супольная пастанова", – сказаў Лукашэнка падчас наведвання супольных беларуска-расейскіх вучэнняў "Саюзная смеласць – 2022" на палігоне "Асіповіцкі" ў чацвер, 17 лютага.

Лукашэнка акцэнтаваў увагу на тым, што Беларусь і Расея будуць супольна абмяркоўваць мэтазгоднасць прызнання сепаратысцкіх рэгіёнаў Данбаса. Дзярждума РФ ужо накіравала зварот Уладзіміру Пуціну з прапановай прызнаць "ДНР" і "ЛНР", але прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітры Пяскоў заявіў, што прызнанне гэтых рэгіёнаў не адпавядае Менскім пагадненням. У Крамлі таксама адзначылі, што зварот Дзярждумы адлюстроўвае волю народа, але ў пытанні прызнання "ДНР" і "ЛНР" пастанова не прынятая.

Падчас наведвання вучэнняў Лукашэнка дапусціў магчымасць размяшчэння на тэрыторыі Беларусі ядзернай зброі ў адказ на "пагрозы Захаду". "У выпадку неабходнасці мы размесцім не толькі ядзерную зброю, але і яшчэ звыш'ядзерную, перспектыўную, для таго каб абараніць сваю тэрыторыю", – сказаў ён. Мінулы раз Лукашэнка заяўляў пра магчымасць размяшчэння ядзернай зброі ў Беларусі 1 снежня 2021 года.

Беларускі дыктатар не выключыў, што ягоная краіна можа пакінуць частку расейскіх боепрыпасаў пасля вучэнняў. "Калі нам патрэбныя нейкія боепрыпасы, каб іх не вазіць туды-сюды, мы іх пакінем тут", – растлумачыў ён. Лукашэнка таксама выказаў зацікаўленасць набыць або атрымаць у падарунак ад Расеі аператыўна-тактычныя ракетныя комплексы "Іскандэр-М" і іншае перспектыўнае ўзбраенне.

Паводле ягоных словаў, пад Менскам могуць быць размешчаныя расейскія зенітныя ракетныя сістэмы С-400. Пры гэтым Лукашэнка сказаў, што не бачыць неабходнасці ў стварэнні расейскіх вайсковых базаў у Беларусі.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках