20 траўня 2024, панядзелак, 21:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Мікалаеўшчыне ідуць актыўныя баявыя дзеянні

2
На Мікалаеўшчыне ідуць актыўныя баявыя дзеянні

УСУ з новымі сіламі знішчаюць ворага.

Пад сялом Гур'еўка (на поўнач ад Мікалаева) украінскія абаронцы выбіваюць варожыя войскі, ідуць баі.

Пра гэта паведаміў кіраўнік Мікалаеўскай АДА Віталь Кім у Telegram.

Кім звярнуўся да жыхароў навакольных населеных пунктаў не фатаграфаваць украінскую вайсковую тэхніку, бо УСУ ў гэтым раёне атрымалі падмацаванне, вядуць актыўнае знішчэнне сіл агрэсара і збіраюцца прасоўвацца наперад.

«Ідуць актыўныя баявыя дзеянні пад Гур'еўкай. Мы спрабуем выбіваць іх далей. Частка з іх бяжыць, частка спрабуе ўцячы.

Калі ласка, не фатаграфуйце, не здымайце відэа! Не палохайцеся, перасоўваюцца нашы. Мы рухаемся, займаемся сваімі справамі. Усё ў парадку».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках