15 жнiўня 2026, Субота, 21:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сталі вядомыя падрабязнасці гібелі беларускага ахвотніка Змітра Апанасовіча ў баі пад Ірпенем

11
Сталі вядомыя падрабязнасці гібелі беларускага ахвотніка Змітра Апанасовіча ў баі пад Ірпенем

Расказваюць ягоныя паплечнікі.

Беларускі ахвотнік з батальёна Каліноўскага Зміцер Апанасовіч загінуў у баі пад Ірпенем. Вось што было ў той дзень.

24 сакавіка Зміцер патрапіў пад артылерыйскі абстрэл.

"Тэрор" на сваёй баявой варце скокнуў у акоп, каб схавацца, але набой патрапіў у дом, і аскепкі зрыкашэцілі ды патрапілі на "Тэрора". Яму на месцы адразу далі медычную дапамогу. Ягоны стан быў цяжкі, але стабільны. Пасля была эвакуацыя, і са слоў тых, хто эвакуаваў, яго перадалі медыкам у стабільным стане. Але, на жаль, рана была вельмі цяжкая, і «Тэрора» не здалелі выратаваць», - расказаў паплечнік Змітра падчас брыфінгу.

Паведамлялася, што ў тым баі беларускі батальён знішчыў тры адзінкі тэхнікі ворага.

Апанасовіч меў 32 гады. Гэта ўжо трэці беларус, які загінуў, абараняючы Украіну.

Батальён Каліноўскага ўдзельнічаў у баявых дзеяннях ля Васількова, у аперацыі вызвалення Бучы, у тэрытарыяльнай абароне Кіева.

Агулам на гэты момант у складзе розных фармаванняў на ўкраінскай старане ваююць некалькі сотняў грамадзян Беларусі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках