12 траўня 2026, aўторак, 8:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасля арышту на волю не выйшла старшыня незалежнага прафзвязу «Нафтан»

4
Пасля арышту на волю не выйшла старшыня незалежнага прафзвязу «Нафтан»

Паводле якой справы Вольгу Брыцікаву трымаюць зараз – невядома.

Старшыню незалежнага прафсаюза «Нафтан» Вольгу Брыцікаву не выпусцілі на волю пасля 1,5 месяцаў арышту, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Першы раз яе затрымалі 27 лютага на выбарчым участку «рэферэндуму» проста за тое, што сфатаграфавала бюлетэнь. За гэта Вользе далі 15 содняў, а пазней накінулі яшчэ 15 за «антываеннае» адзенне.

10 сакавіка Брыцікаву судзілі трэцім разам, нібыта за аркушы паперы на вокнах з надпісам «Не вайне».

13 красавіка Вольгу мусілі адпусціць, але ў выніку яна была затрыманая яшчэ на 72 гадзіны. Паводле якой справы Вольгу Брыцікаву трымаюць зараз – невядома.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках