Паранены акупант назваўся ўкраінцам і рабіў выгляд, што страціў памяць
11- 13.04.2022, 21:33
- 25,056
Ён планаваў уцячы з украінскай бальніцы.
Расейскі жаўнер, якога кінулі параненым на полі бою, рабіў выгляд, што страціў памяць. Вынаходлівага расейца выкрылі.
Пра гэта гаворыцца ў Telegram-канале Днепр областной.
Паранены мужчына з амнезіяй з'явіўся ў адной з бальніц Крывога Рога. Сваякоў мужчыны шукалі ў сацыяльных сетках.
Родных псеўдаўкраінца не знайшлі, але ідэнтыфікавалі яго асобу. Пацыентам бальніцы выявіўся расейскі акупант, якога параненым пакінулі на полі бою.
Захопнік выжыў і прыдумаў спосаб пазбегнуць адказнасці. Расеец пераапрануўся ў цывільнае адзенне, назваўся параненым украінцам, які нібыта нічога не памятае. Пасля ён планаваў уцячы з бальніцы і з Украіны.
