26 красавiка 2024, Пятніца, 13:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аргкамітэт Уімблдона афіцыйна заявіў, што спартоўцаў з Беларусі не дапусцяць на турнір

7
Аргкамітэт Уімблдона афіцыйна заявіў, што спартоўцаў з Беларусі не дапусцяць на турнір

Гэта датычыцца і расейскіх тэнісістаў.

Спартоўцаў з Расеі і Беларусі не дапусцяць на Уімблдон у 2022 годзе, пра гэта паведамляецца ў прэс-рэлізе на сайце турніру. Да абмежаванняў далучаюцца All England Lawn Tennis and Croquet Club (AELTC) і Lawn Tennis Association (LTA).

«Мы падзяляем усеагульнае асуджэнне незаконных дзеянняў Расеі і ўважліва разгледзелі сітуацыю ў кантэксце нашых абавязкаў перад гульцамі, нашай супольнасцю і шырокай грамадскасцю Вялікай Брытаніі як брытанскай спартовай установы. Мы таксама прынялі да ўвагі рэкамендацыі, выкладзеныя ўрадам Вялікай Брытаніі спецыяльна ў дачыненні да спартыўных арганізацый і мерапрыемстваў. Улічваючы профіль Чэмпіянату ў Злучаным Каралеўстве і ва ўсім свеце, мы абавязаны выканаць сваю ролю ў шырокамаштабных намаганнях урада, прамысловасці, спартовых і творчых устаноў у абмежаванні глабальнага ўплыву Расеі з дапамогай самых рашучых сродкаў. Ва ўмовах такой неапраўданай і беспрэцэдэнтнай вайсковай агрэсіі для расейскага рэжыму было б непрымальна здабываць якія-небудзь выгады з удзелу расейскіх ці беларускіх гульцоў у Чэмпіянаце», - гаворыцца ў заяве.

У аргкамітэце таксама паабяцалі адрэагаваць, калі акалічнасці істотна зменяцца да чэрвеня.

Пра тое, што Уімблдон плануе забараніць удзел спартоўцаў з Беларусі і Расеі праз агрэсію гэтых краін у дачыненні да Украіны, СМІ стала вядома сёння раніцай. Між іншым, пра гэта на ўмовах ананімнасці The New York Times распавёў спартовы службоўца, знаёмы з сітуацыяй.

Уімблдонскі турнір пачынаецца 27 чэрвеня і ён стане першым, які абмежаваў удзел асобных спартоўцаў з Беларусі і Расеі. Гэта адбудзецца ўпершыню з часоў Другой сусветнай вайны, калі гульцам з Нямеччыны, Японіі і іншых краін не дазвалялася ўдзельнічаць у турніры.

Пад забарону могуць патрапіць шэраг гульцоў з высокім рэйтынгам, у тым ліку беларускі Арына Сабаленка і Вікторыя Азаранка.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках