20 траўня 2024, панядзелак, 21:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна будзе дабівацца прызнання Беларусі краінай-спонсарам тэрарызму

73
Украіна будзе дабівацца прызнання Беларусі краінай-спонсарам тэрарызму

Таксама Кіеў хоча пашырыць санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі.

Украіна хоча, каб міжнародная супольнасць прызнала Беларусь краінай-спонсарам тэрарызму, паведамляе Офіс прэзідэнта Украіны.

Група ўкраінскіх і міжнародных экспэртаў 20 красавіка падала план рэкамендацый для міжнароднай дэмакратычнай супольнасці што да комплексу далейшых эканамічных захадаў, накіраваных на прымус расейскага кіраўніцтва да найхутчэйшага спынення вайны ва Украіне і максімальнае павелічэнне цаны агрэсіі для Расеі.

У ліку аднаго з ключавых напрамкаў санкцыйнай палітыкі называецца прызнанне Расеі і Беларусі дзяржавамі-спонсарамі тэрарызму, а Узброеных сіл РФ - тэрарыстычнай арганізацыяй.

Акрамя таго, у плане згадваецца поўная забарона на расейскі экспарт энэрганосьбітаў, пашырэнне санкцый супраць фінансавых сектараў Расеі і Беларусі, узмацненне транспартных і страхавых санкцый, пашырэнне гандлёвых эмбарга і персанальных санкцый.

Таксама ў плане адзначаецца важнасць увядзення другасных санкцый і сінхранізацыі намаганняў дэмакратычных краін у санкцыйнай палітыцы.

- Гэты дакумент стане асновай для далейшай працы нашага ўрада па ўзмацненні санкцыйнага ціску на Расею. Мы будзем прапаноўваць нашым партнёрам гэты спіс за аснову каардынацыі ўвядзення санкцый, - адзначыў кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак.

Напісаць каментар 73

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках