25 красавiка 2024, Чацвер, 5:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Барысаве затрымалі 20-гадовага рабаўніка ювелірнай крамы

5
У Барысаве затрымалі 20-гадовага рабаўніка ювелірнай крамы

Ён уварваўся з бітой, вынес золата і закапаў у пясок.

У выходныя ў Барысаве адбылося рабаванне ювелірнай крамы. Падазраванага затрымалі па гарачых слядах, паведамляе прэс-служба МУС.

Як распавялі ў міліцыі, у залю ювелірнай крамы ўварваўся маладзён, узброены драўлянай бітой. Ён запатрабаваў ад прадаўца адкрыць вітрыну і даць яму пакет, забраў планшэты з упрыгожваннямі на суму больш за 50 тысяч рублёў і ўцёк. Прадавец націснула «трывожную кнопку» і паведаміла міліцыі прыкметы хлопца.

Затрымалі рабаўніка ўжо праз дзесяць хвілін, сцвярджаюць у МУС. Ім быў 20-гадовы беспрацоўны хлопец з Барысаўскага раёна. Пры ім упрыгожванняў не было. Як выявілася, за гэтыя дзесяць хвілін ён паспеў закапаць каштоўнасці ў пясок - там яны і былі знойдзеныя.

Распачатая крымінальная справа аб рабаўніцтве.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках