14 траўня 2024, aўторак, 15:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканскі генерал: Да канца лета Украіна адсуне войска РФ на пазіцыі, якія тая займала да 23 лютага

8
Амерыканскі генерал: Да канца лета Украіна адсуне войска РФ на пазіцыі, якія тая займала да 23 лютага
Бэн Ходжэс

Прагноз Бэна Ходжэса.

У Расеі няма дадатковых сотняў тысяч салдат ці новых танкаў, гатовых уступіць у бой, таму ўкраінскае войска найбліжэйшы час пяройдзе ў контрнаступленне, заявіў у эфіры тэлеканалу CNN былы камандзір войска ЗША ў Еўропе генерал Бэн Ходжэс, паведамляе «Новое время».

На яго думку, першае акно магчымасцяў для УСУ ўзнікла пасля адыходу расейскіх частак з-пад Кіева, але тады яно было выпушчанае. Расейцам удалося пераканфігураваць войскі, і яны пачалі новы наступ.

«Добрая навіна ў тым, што яны пачалі занадта хутка, не будучы гатовымі. І менавіта таму мы бачым такія невялікія поспехі за апошнія два тыдні, на фронце працягласцю 300 міль. Там няма вобласці асноўнага ўдару. Яны не ў стане засяродзіць свае наступальныя магчымасці дзе-небудзь. І напэўна за такі кароткі час яны не змаглі навучыцца праводзіць тое, што я б назваў сумеснымі аперацыямі, гэта значыць спалучэнне дзеянняў наземных, марскіх і паветраных сіл, спецназу і кібервойскаў», - уважае Ходжэс.

Гэта дае ўкраінцам другі шанц сцерці ворага, сказаў ён.

«Мяркую, расейцы ўжо наблізіліся да кульмінацыі. У іх няма сотняў тысяч новых жаўнерам ці новых танкаў, гатовых уступіць у бой. І мне здаецца, гаворка ідзе пра тыдні, бо вялікая праца была праведзеная Злучанымі Штатамі і іх хаўруснікамі, каб у найбліжэйшыя тыдні павялічыць патэнцыял Украіны. Думаю, мы ўбачым пераход Украіны ў контрнаступленне, і, шчыра кажучы, яны паспрабуюць да канца лета вярнуць Расею на межы, якія яна займала да 23 лютага», - выказаў меркаванне амерыканскі генерал.

Бэн Ходжэс камандаваў амерыканскімі войскамі ў Еўропе ў 2014—2018 гадах, зараз працуе ў Цэнтры аналізу еўрапейскай палітыкі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках