26 красавiка 2024, Пятніца, 18:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як ашуканцы падманваюць беларусаў на значныя сумы

2
Як ашуканцы падманваюць беларусаў на значныя сумы

Гэтая схема махлярства не новая, але людзі прадаўжаюць трапляцца.

Дзейнічае гэта так: зламыснікі тэлефануюць і кажуць, што ваш сваяк патрапіў у бяду і тэрмінова патрэбныя грошы. Такія крымінальныя справы зарэгістраваныя ва ўсіх раёнах Менска, беларусы страцілі паўтара мільёна рублёў, піша onliner.by.

З сакавіка ў Менску па фактах тэлефонных махлярстваў распачатыя больш за 60 крымінальных спраў, паведамляе СК. Ва ўсіх выпадках пацярпелымі сталі паджылыя людзі.

Так, 80-гадовая мянчанка перадала зламысніку грошы ў рознай валюце на суму, большую за 20 тысяч рублёў. Жанчына была ўпэўненая, што выбаўляе з бяды сваю дачку. Яшчэ адна пенсіянерка перадала зламысніку больш за 16 тысяч рублёў, даведаўшыся, што яе ўнучка нібыта стала вінаватай аварыі. Рэчы і больш за 2 тысячы даляраў кур'ер атрымаў ад 89-гадовага мужчыны, якому патэлефанавала «дачка» і паведаміла, што праз яе адбылося ДТЗ.

Паводле падазрэння ў серыі тэлефонных махлярстваў ужо затрымалі 23 грамадзян Беларусі і Расеі.

Згодна з матэрыяламі крымінальных спраў, частка фігурантаў тэлефанавалі пацярпелым, некаторыя — забіралі ў іх грошы і перадавалі грамадзянкам Расеі, а тыя пераводзілі сродкі на электронныя партманэты ці набывалі крыптавалюту.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках