26 красавiка 2024, Пятніца, 11:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Глыбокім не могуць прадаць 300-гадовы будынак кляштара, дзе спыняўся Напалеон

14
У Глыбокім не могуць прадаць 300-гадовы будынак кляштара, дзе спыняўся Напалеон

Лот зноў выставілі на аўкцыён за 1 базавую.

У Глыбокім прапануецца да продажу будынак кляштара кармелітаў - помнік архітэктуры XVIII стагоддзя. Ён выстаўлены на аўкцыён пачатковым коштам за адну базавую адзінку - 32 рублі. Гэта ўжо другая спроба яго прадаць - першы аўкцыён у 2019 годзе быў беспаспяховым.

Як паведамляе zerkalo.io са спасылкай на камітэт «Віцебскаблмаёмасць», прадаецца двухпавярховы цагляны будынак плошчай 1280 квадратных метраў з падвалам, да яго прыкладаецца пляцоўка плошчай 10 сотак з правам арэнды на 40 гадоў.

Жылы корпус кляштара разам з касцёлам былі пабудаваныя ў 1735 годзе. У пачатку наступнага стагоддзя ў манастыры спыняўся Напалеон Банапарт па дарозе ў Маскву.

У 1865-м манастыр закрылі, а касцёл з 1875-га стаў праваслаўнай царквой. У жылым корпусе ў розныя гады дзейнічалі пансіён, бібліятэка, шпіталь, склады. На сёння захавалася толькі адно крыло корпуса, два іншыя разабралі ў 1892 годзе.

Апошнія паўстагоддзя будынак пуставаў і разбураўся, цяпер ён у аварыйным стане. Пераможца або адзіны ўдзельнік аўкцыёну павінен будзе падпісаць абавязацельствы для захавання помніка архітэктуры і цягам трох гадоў увесці будынак у эксплуатацыю, пачаць там прадпрымальніцкую дзейнасць і весці яе не менш за год.

Толькі ў Глыбоцкім раёне ў траўні адбудзецца яшчэ 11 аўкцыёнаў па продажы будынкаў за адну базавую адзінку.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках