26 красавiка 2024, Пятніца, 11:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стывен Кінг высмеяў Пуціна

4
Стывен Кінг высмеяў Пуціна

Знакаміты амэрыканскі пісьменнік выказаў захапленне Украінай.

Знакаміты амэрыканскі пісьменнік Стывен Кінг зноў прысвяціў допіс у Twitter Украіне і вайне, якую распачала супраць яе Расея. Пісьменнік высмеяў у ім кіраўніка РФ Пуціна і пахваліў Украіну: «Пуцін думаў, што мае стасункі з сабачкам, а выявілася, што перад ім расамаха».

Сваю публікацыю Стывен Кінг закончыў фразай «Слава Украіне!».

Нагадаем, знакаміты пісьменнік, якога называюць «кароль жахаў», падтрымлівае Украіну з самага пачатку вайны, якую супраць яе распачала Расея. Так, на мінулым тыдні ён апублікаваў допіс, для якога сфатаграфаваўся ў кепцы з надпісам “Україна”.

У сваіх допісах Стывен Кінг крытыкуе Расею і яе прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. Акрамя таго яшчэ ў сакавіку Стывен Кінг адмовіўся падоўжыць свае кантракты з выдавецтвамі на выданне сваіх кніг у Расеі. Большая частка допісаў Стывена Кінга ў Twitter прысвечаная Украіне і барацьбе яе народа з расейскімі захопнікамі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках