26 красавiка 2024, Пятніца, 7:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акупанты спрабавалі прарваць украінскія пазіцыі каля Барвенкавага, але панеслі вялікія страты

1
Акупанты спрабавалі прарваць украінскія пазіцыі каля Барвенкавага, але панеслі вялікія страты

Знішчана жывая сіла і тэхніка ворага.

У Харкаве ўжо некалькі дзён адносная цішыня, але гэта не значыць, што ў горадзе абсалютна бяспечна. Пагрозы абстрэлаў акупантаў застаюцца.

Пра гэта паведаміў у тэлеграм-канале кіраўнік Харкаўскай АВА Алег Сінягубаў.

З ягоных слоў, вораг працягвае наносіць удары па населеных пунктах вобласці. За мінулы дзень зноў пацярпеў Чугуеўскі раён - 2 чалавекі атрымалі раненні, з іх - 15-гадовае дзіця. У выніку абстрэлаў Першамайскага таксама двое пацярпелых.

«Самым гарачым месцам застаецца Ізюмскі кірунак. Каля Барвенкавага вораг пастаянна спрабуе прарваць пазіцыі нашых Узброеных Сіл, аднак поспехаў не мае, праціўнік зноў пацярпеў вялікія страты сярод сваёй жывой сілы і тэхнікі. Між іншым, учора нашы вайскоўцы збілі самалёт на часова акупаванай тэрыторыі Харкаўшчыны» , - адзначыў Сінягубаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках