26 красавiка 2024, Пятніца, 8:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанская выведка: Лукашэнка баіцца ўкраінскай помсты

34
Брытанская выведка: Лукашэнка баіцца ўкраінскай помсты
ФОТА: ТАСС

Таксама дыктатар напалоханы незадаволенасцю беларускіх вайскоўцаў.

Што аб дзеяннях беларускіх войскаў гаворыць брытанская выведка? У штодзённай справаздачы спецслужбаў Вялікабрытаніі знайшлося месца і сітуацыі вакол войска Беларусі.

Пасля вучэнняў у пачатку гэтага месяца Беларусь абвясціла аб разгортванні сіл спецыяльных аперацый уздоўж мяжы з Украінай, а таксама падраздзяленняў супрацьпаветранай абароны, артылерыі і ракет на палігонах на захадзе краіны.

Прысутнасць беларускіх сіл ля мяжы, магчыма, зафіксуе ўкраінскія войскі - утрымае іх ад падтрымкі аперацый на Данбасе.

Нягледзячы на папярэднія меркаванні, да сённяшняга дня беларускія сілы не былі непасрэдна ўцягнуты ў канфлікт.

Аднак беларуская тэрыторыя выкарыстоўвалася ў якасці плацдарму для першапачатковага наступу Расеі на Кіеў і Чарнігаў. Расея таксама здзейсніла паветраныя вылеты і ракетныя ўдары з Беларусі.

Лукашэнка, магчыма, балансуе паміж падтрымкай расейскага ўварвання з жаданнем пазбегнуць прамога ваеннага ўдзелу з рызыкай заходніх санкцый, украінскай помсты і магчымай незадаволенасцю з боку беларускіх вайскоўцаў.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках