26 красавiка 2024, Пятніца, 17:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер Эстоніі - лідарам Еўропы: Годзе тэлефанаваць Пуціну

19
Прэм'ер Эстоніі - лідарам Еўропы: Годзе тэлефанаваць Пуціну
КАЯ КАЛАС
ФОТА: ANADOLU AGENCY

Кая Калас заявіла аб адсутнасці сэнсу ў размовах з ваенным злачынцам.

Няма ніякага сэнсу размаўляць з лідарам расейскіх акупантаў Уладзімірам Пуціным, калі Захад сапраўды хоча ізаляваць ягоны рэжым. Пра гэта заявіла Euractiv прэм'ер Эстоніі Кая Калас, назваўшы прэзідэнта РФ ваенным злачынцам.

Як выказаліся ў выданні, гэта "можна разглядаць як крыху завуаляваную крытыку ў значнай ступені беспаспяховай тэлефоннай дыпламатыі прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона з Масквой". Акрамя французскага лідара, Пуціну тэлефануе таксама і канцлер ФРГ Олаф Шольц.

На мінулым тыдні Макрон заявіў, што РФ і Украіне нібыта "давядзецца" прыйсці да замірэння шляхам перамоў, і што мірным намаганням не паслужыць "прыніжэнне" Расеі, гэта значыць яе параза на полі бою.

Калас сказала, што не бачыць "ніякага сэнсу ў размове з ім [Пуціным]".

"Калі ўсе ўвесь час тэлефануюць яму, ён не атрымлівае пасланне, што ён ізаляваны. Так што, калі мы хочам перадаць яму гэтае паведамленне, што сапраўды "ты ізаляваны", не тэлефануйце яму. У гэтым няма сэнсу", - сказала яна.

Са слоў прэм'ера Эстоніі, з гэтымі званкамі Пуцін "адчувае, што знаходзіцца ў цэнтры ўвагі, таму што ўсе хочуць з ім паразмаўляць".

"Але што мы з гэтага атрымліваем? Я не бачу ніякіх вынікаў, таму што пасля ўсіх гэтых перамоў здарылася Буча, здарыўся Ірпень, - ніякіх прыкмет дээскалацыі мы не бачым", - дадала яна. Раней на прэс-канферэнцыі Калас дадала: "Навошта размаўляць з ваенным злачынцам?"

Калас пераканана, што "мір не можа быць канчатковай мэтай" будучых перамоў Украіна - Расея пасля заканчэння вайны: "Мы тройчы дапусцілі гэтую памылку ў выпадку з Грузіяй, Данбасам і Крымам".

"Таму што на тых тэрыторыях, якія акупаваны, зверствы не спыняцца, калі будзе мір [без дэакупацыі]. <...> Што Украіна можа "дээскалаваць"? Яны [украінцы] нічога дрэннага не зрабілі, яны абараняюць сваю краіну, на якую напалі", - сказала яна.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках