26 красавiка 2024, Пятніца, 12:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За паразу ва Украіне Крэмль паказальна карае камандзіраў акупацыйных войскаў

2
За паразу ва Украіне Крэмль паказальна карае камандзіраў акупацыйных войскаў

Украінская выведка расказала аб «чыстках» у сталінскіх традыцыях у войску РФ.

Паводле інфармацыі Галоўнай управы выведкі МА Украіны, каб зменшыць наступствы будучай палітычнай і крымінальнай адказнасці, крамлёўскія ўлады спрабуюць абвінаваціць ва ўсіх няўдачах і паразах камандзіраў акупацыйных частак і злучэнняў.

Пра гэта ўкраінскія выведчыкі паведамляюць на сваёй старонцы ў Facebook.

«За час расейска-ўкраінскай вайны, ніякіх стратэгічных задач, якія былі пафасна абвешчаныя Пуціным у прамове 23 лютага, расейскім акупацыйным войскам выканаць не ўдалося. «Непераможнае і легендарнае» войска выявілася ардой забойцаў, марадзёраў, гвалтаўнікоў і баязліўцаў пад кіраўніцтвам невукаў расейскай вайсковай верхавіны перасягнула ўсе чаканні сусветнай супольнасці. Пошук вінаватых кіраўніцтва краіны-акупанта пачало ў "найлепшых сталінскіх традыцыях», - гаворыцца ў паведамленні.

Так вядома, што за «гераічную страту» гонару ЧФ РФ ракетнага крэйсера «Масква» быў адхілены ад пасады і арыштаваны камандзір Чарнаморскім флотам віцэ-адмірал Ігар Восіпаў. Следчыя дзеянні таксама былі распачатыя ў дачыненні да яго першага намесніка віцэ-адмірала Сяргея Пінчука.

За беспрэцэдэнтныя страты асабовага складу, узбраення і вайсковай тэхнікі адхілены ад пасады Уладзіслаў Яршоў, які кіраваў шостым войскам УС РФ. З гэтых жа прычын адхілены камандзір першай танкавай арміі Заходняй вайсковай акругі генерал-лейтэнант Сяргей Кісель. «Насуперак загаду вышэйшага кіраўніцтва» генерал адпраўляў на выкананне карных аперацый на тэрыторыю Украіны жаўнераў тэрміновай службы.

У сувязі з нездавальняючым выкананнем пастаўленых задач адхілены ад пасады камандзір 22 АК паўднёвай вайсковай акругі ў Крыме генерал-маёр Аркадзь Марзоеў. Знялі з пасады і камандзіра 103 асобнай брыгады матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння палкоўніка Міхаіла Панамарова.

«Усе гэтыя паказальныя пакаранні толькі спрыяюць распаўсюджванню сярод акупантаў недаверу да сваіх камандзіраў. Вайсковыя начальнікі краіны-агрэсара і далей працягваюць здзіўляць свет сваёй некампетэнтнасцю і імкненнем да самазнішчэння», - адзначаюць у ГУР.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках