26 красавiка 2024, Пятніца, 8:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Харкавам 63-гадовы былы дэсантнік зладзіў акупантам падпольную вайну

7
Пад Харкавам 63-гадовы былы дэсантнік зладзіў акупантам падпольную вайну

На рэйды ён хадзіў праз дзень, а з сабою браў сабаку Мальву.

63-гадовы жыхар вёскі на Харкаўшчыне, якое больш за два месяцы знаходзілася ў акупацыі, супраціўляўся расейскім вайскоўцам - ён краў іх боепрыпасы, дакументы, пазбаўляў магчымасці запраўляць тэхніку.

Мужчыну клічуць Васіль, у ён мінулым дэсантнік. Разам са сваім сабакам Мальва выходзіў «на паляванне» - шукаў скрыні з боепрыпасамі і іншыя карысныя рэчы, піша «Суспільне».

Такім чынам ён хоць неяк спрабаваў дапамагчы Харкаву, які рэгулярна бамбілі акупанты і дзе знаходзіўся ягоны сын.

«Яны бух-бух-бух, і дзень, і ноч. А там жа Харкаў, ведаю ж, што па Харкаве страляюць. Тут не ведаю, што рабіць, не магу сябе знайсці, як дапамагчы харкаўчанам. Ні спаць, нічога не магу. Пайшоў я гуляць, так бы мовіць», - кажа Васіль.

Разам са сваім сабакам Мальва ён знайшоў скрыні з боепрыпасамі ў адной з расейскіх вайсковых машын. Усяго ён сабраў 48 набояў, якія схаваў у прыбіральні.

Чакаў пакуль нашы прыйдуць

На гэтым ён не спыніўся - наступнай ходкай Васіль вынес дакументы захопнікаў і схаваў іх у прыбіральны на адным з лецішчаў. «На паляванне» ён хадзіў праз дзень, пад абстрэламі: «Думаеце, за адзін дзень усё зробіш? Гэта колькі, гэта я вам толькі за адну машыну распавёў. Баяўся, што дрон мяне зловіць. А дрон зловіць, значыць, усё трапіўся».

Акрамя боепрыпасаў ён здымаў акумулятары з тэхнікі акупантаў, а на БМП ён перарэзаў паліўны шланг.

«Пад'язджаюць БМП — заправіцца не могуць. Пад'язджае танк. Ну, думаю, дзякуй Богу. Хоць нешта ў жыцці трэба зрабіць добра», — расказвае мужчына.

Злашчасная міна і страта нагі

Жонка Васіля прызналася, што сваю падпольную дзейнасць мужчына трымаў у сакрэце.

У той дзень мужчына пайшоў у поле праверыць, ці забралі целы загінулых украінскіх вайскоўцаў, расказвае яго сын Андрэй.

«Сабака нешта ўнюхала і ўцякла. Бацька ступіў наперад каля гэтых салдат і наступіў на міну», - кажа мужчына.

У выніку выбуху Васіль страціў нагу.

«Ён у мяне дэсантнік, не разгубіўся. Мальва плача каля яго, ён зняў ланцужок, адразу перацягнуў нагу, упаў на карачкі, а Мальва дапамагала яму прабірацца да трасы. Каб не ўзарвацца, ішоў па шляху, дзе ездзілі танкі. Адправіў яе, сказаў ісці дадому ахоўваць маму. І Мальва не хацела, плакала стаяла, расказваў тата, і пабегла да мамы. А тата папоўз да трасы», - распавядае Андрэй.

Параненага падабралі ўкраінскія вайскоўцы і наклалі яшчэ адзін жгут, пасля чаго даставілі ў лякарню ў Харкаў.

Цяпер яго жыццю нічога не пагражае, а яго сям'я і нашы абаронцы захопленыя смеласцю Васіля.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках