26 красавiка 2024, Пятніца, 17:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байдэн заклікаў Сэнат як мага хутчэй прагаласаваць за ўступленне Швэцыі і Фінляндыі ў NATO

2
Байдэн заклікаў Сэнат як мага хутчэй прагаласаваць за ўступленне Швэцыі і Фінляндыі ў NATO

У ЗША сама менш дзве траціны Сэнату маюць прагаласаваць за ўхвалу новых чальцоў NATO.

Белы дом перадасць у Кангрэс ЗША справаздачы аб уступленні Швэцыі і Фінляндыі ў NATO. Прэзідэнт Джо Байдэн заклікаў Сэнат як мага хутчэй прыняць пастанову.

Пра гэта паведамляе CNN.

"Сёння мая адміністрацыя падае Кангрэсу Злучаных Штатаў даклады аб уступленні абедзвюх краін у NATO, каб Сэнат мог эфектыўна і хутка перайсці да кансультавання і ўзгаднення ўмовы", – заявіў Байдэн.

Ён звярнуўся да кіраўніцтва Сэнату з просьбай як мага хутчэй перайсці да абмеркавання гэтага пытання і разгледзець перспектыву новых кандыдатаў на ўступленне ў NATO.

Варта адзначыць, што ў ЗША сама менш дзве траціны Сэнату маюць прагаласаваць за ўхвалу новых чальцоў NATO. Акрамя таго, заканадаўчыя органы ўсіх краін-удзельніц Альянсу павінны зацвердзіць кандыдатаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках