26 красавiка 2024, Пятніца, 17:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Кіеўшчыне збілі расейскі беспілотнік

4
На Кіеўшчыне збілі расейскі беспілотнік

Расея страціла чарговы «Арлан-10».

Каля Гастомеля ў Кіеўскай вобласці збілі расейскі беспілотнік.

Пра гэта паведамляе 72 асобная механізаваная брыгада (АМБр) імя Чорных Запарожцаў УСУ.

"На поўначы Кіева дагэтуль лётаюць расейскія беспілотнікі: адзін збілі сёння каля Гастомеля. Гэта быў расейскі БПЛА "Арлан-10", 2022 года выпуску", - адзначаецца ў паведамленні.

Паводле інфармацыі вайскоўцаў, гэта ўжо другі беспілотнік такога класа, які "пасадзілі" каля Бучы.

"Першы "Арлан" быў захоплены 5 траўня. Яго перадалі ўжо адпаведным органам. Абодва беспілотнікі не атрымалі значных пашкоджанняў, таму сталі вельмі карыснымі", - дадалі ў АМБр.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках