26 красавiка 2024, Пятніца, 11:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея спыняе пастаўкі газу ў Фінляндыю

15
Расея спыняе пастаўкі газу ў Фінляндыю

Хельсінкі адмовіліся плаціць у расейскіх рублях.

Расейскі «Газпром» спыніць пастаўкі газу ў Фінляндыю з 21 траўня праз адмову краіны плаціць згодна з кантрактам у расейскіх рублях.

Расея спыніць пастаўкі свайго газу ў Фінляндыю з суботы, 21 траўня, праз адмову краіны плаціць за паліва ў рублях, піша «Новое время».

Пра гэта паведамляе фінская дзяржаўная газавая кампанія Gasum.

«Імпарт прыроднага газу з Расеі паводле кантракту на пастаўку Gasum будзе спынены ў суботу, 21 траўня а 07.00», – гаворыцца ў паведамленні кампаніі.

Адпаведнае паведамленне ад «дачкі» «Газпрома» фінская кампанія атрымала ўдзень у пятніцу, 20 траўня.

Гендырэктар Gasum Міка Вільянен назваў спыненне даставак паводле кантракту прыкрым, але дадаў, што кампанія была гатовая да такога сцэнару. Пры ўмове адсутнасці збояў у газатранспартнай сетцы кампанія зможа забяспечыць усіх спажыўцоў газам у найбліжэйшыя месяцы, адзначылі ў Gasum.

Раней кампанія адмовілася плаціць за расейскі газ рублямі.

Нагадаем, што 27 красавіка расейскі «Газпром» прыпыніў пастаўкі газу ў Баўгарыю і Польшчу.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках