26 красавiка 2024, Пятніца, 13:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Баранавічах прайшло незвычайнае вяселле

4
У Баранавічах прайшло незвычайнае вяселле

«Сведкамі» на цырымоніі былі аўчары.

У пятніцу ў Баранавічах адбылася незвычайная рэгістрацыя шлюбу. Стасункі ўзаконіла пара кінолагаў. У якасці сведак на цырымоніі выступілі іхнія ўлюбёнцы, піша intex-press.by.

Маладыя пазнаёміліся дзякуючы свайму роду заняткаў, таму і наважылі аддаць належнае сваім гадаванцам на вяселлі. Гарнітуры для сабак пашылі.

- Я кінолаг, мой муж кінолаг. Іншых ідэй з нагоды сведак і быць не магло, імі сталі нашы сабачкі Тэдзі ды Флора, - патлумачыла нявеста Ірына.

Ці былі ў пары традыцыйныя "чалавечыя" сведкі, не ўдакладняецца. Зрэшты, паводле закону яны не абавязковыя.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках