26 красавiка 2024, Пятніца, 21:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цытадэль «Марыюпаль»: баец «Азова» зняў кранальны фільм пра «Азоўсталь»

7
Цытадэль «Марыюпаль»: баец «Азова» зняў кранальны фільм пра «Азоўсталь»

Дзмітрый Казацкі правёў на «Азоўсталі» ў аблозе расейцаў 84 дні.

Прэс-афіцэр палка "Азоў" Дзмітрый Казацкі (пазыўны "Арэст"), перад выхадам з тэрыторыі практычна знішчанага раснйскімі акупантамі завода "Азоўсталь" у Марыюпалі зняў кароткаметражны фільм-развітанне. Відэа было апублікаванае на YouTube-канале праекту Babylon'13, піша glavred.info.

Ролік атрымаўся працягласцю больш за 4,5 хвіліны. У ім можна ўбачыць, у якія руіны азвярэлыя і ашалелыя напады і абстрэлы расейскіх акупантаў ператварылі некалі шыкоўны завод, які воляю лёсаў стаў апошняй апорай абаронцаў Марыюпаля.

Дзмітрый Казацкі правёў на "Азоўсталі" 84 дні. У тытрах да стужкі адзначаецца, што знята яна была за дзень таго, як баец "Азова" здаўся ў палон на загад украінскага камандавання.

Што вядома пра Дзмітрыя Казацкага

Дзмітрый усе 84 дні фіксаваў подзвігі ўкраінскіх абаронцаў і злачынствы расейскіх вайскоўцаў у Марыюпалі. Маладзён з дзяцінства марыў быць вайсковым карэспандэнтам, але нават не падазраваў, што яго мара здзейсніцца ў такіх цяжкіх абставінах.

З 24 лютага ён не выпускаў з рук фотаапарат і працаваў пад абстрэламі расейцаў увесь час.

Дома, на Жытоміршчыне, яго чакаюць родныя – маці і малодшая сястра.

Эвакуацыя з Азоўсталі

16 траўня з завода Азоўсталь у Марыюпалі ў медыцынскую ўстанову ў Новаазаўску эвакуавалі 53 цяжкапараненыя для надання медыцынскай дапамогі.

Яшчэ 211 чалавек праз гуманітарны калідор былі дастаўленыя ў Аленеўку. Для далейшага вяртання іх дадому будзе праведзеная працэдура абмену, паведаміла намесніца міністра абароны Украіны Ганна Маляр.

Са звестак брытанскай выведкі, з Азоўсталі выйшлі блізу 1700 украінскіх вайскоўцаў. Пры гэтым невядома, колькі абаронцаў Украіны яшчэ застаюцца на тэрыторыі металургічнага камбіната.

Міністарка ў пытаннях рэінтэграцыі часова акупаваных тэрыторый Украіны Ірына Верашчук расказала, што ўкраінскія вайскоўцы выжывалі ў нечалавечых умовах з цяжкімі раненнямі. Найперш ім патрэбная нармальная медыцынская дапамога. Паводле ейных слоў, украінскі бок працуе над тым, каб эвакуаваць абаронцаў адразу пасля таго, як іх стан стабілізуецца.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках