26 красавiка 2024, Пятніца, 18:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байдэн будзе асабіста пераконваць кіраўніцтва Індыі далучыцца да санкцый супраць РФ

4
Байдэн будзе асабіста пераконваць кіраўніцтва Індыі далучыцца да санкцый супраць РФ

Прэзідэнт ЗША сустрэнецца з індыйскім прэм'ерам у Японіі.

Для абмеркавання міжнароднай ізаляцыі Расеі праз развязванне вайны з Украінай амерыканскі прэзідэнт Джо Байдэн запланаваў персанальную сустрэчу з прэм'ер-міністрам Індыі Нарэндрам Модзі.

Пра гэта паведамляе CNN.

Прэзідэнт ЗША сустрэнецца з індыйскім прэм'ерам у Японіі. Амерыканская адміністрацыя прадаўжае працаваць над перакананнем Індыі далучыцца да антырасейскіх санкцый Захаду.

Гутарка Байдэна з Модзі адбудзецца ў кулуарах саміту Quad. Гэта нефармальны саюз Злучаных Штатаў, Індыі, Японіі і Аўстраліі для гарантвання бяспекі Ціхаакіянскага рэгіёна.

Дарадца амерыканскага прэзідэнта ў нацыянальнай бяспецы Джэйк Саліван анансаваў перамовы як «канструктыўныя і наўпроставыя». З яго слоў, тэма размовы не стане новай. Байдэн і Модзі ўжо закранулі пытанні санкцый супраць РФ у тэлефоннай размове.

Акрамя антырасейскіх санкцый і ўзаемастасункаў з РФ, лідары Quad абмяркуюць і іншыя пытанні бяспекі, напрыклад, Тайвань. «Яны абмяркуюць усё гэта», - дадаў Саліван.

Раней Індыя прыпыніла на нявызначаны час перамовы з Расеяй аб куплі гелікаптэраў далёкага радыёлакацыйнага выяўлення Ка-31. Чыннікам прыпынку стала няўпэўненасць Дэлі ў здольнасці РФ выканаць замову. Індыйскі ўрад усё ж спрабуе дыстанцыявацца ад сувязяў з Расеяй, хаця і не падтрымаў заходнія санкцыі супраць яе.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках