6 лiпеня 2022, Серада, 0:26
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША павялічылі колькасць войскаў у Еўропе да 100 тысяч

ЗША павялічылі колькасць войскаў у Еўропе да 100 тысяч
ФОТА: EPA

Меры былі прынятыя пасля поўнамаштабнага ўварвання РФ ва Украіну.

Кіраўнік Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў ЗША Марк Мілі заявіў, што пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну колькасць амерыканскіх войскаў у Еўропе павялічылася больш як на 30%.

Пра гэта паведамляе CNN.

Падчас брыфінгу пасля онлайн-пасяджэння Кантактнай групы аб Украіне з удзелам міністраў абароны больш як 40 краін Мілі сказаў, што цяпер у зоне аперацый Еўрапейскага камандавання УС ЗША (EUCOM) у многіх еўрапейскіх краінах знаходзяцца 102 тысячы амерыканскіх вайскоўцаў.

Паводле ягоных слоў, з 24 лютага Вашынгтон павялічыў вайсковую прысутнасць на зямлі, на моры і ў паветры. У моры зараз знаходзяцца больш за 15 тысяч амерыканскіх маракоў на 24 вайсковых караблях і падводных лодках, у паветры - 12 эскадрылляў і дзве брыгады баявой авіяцыі. На сушы ЗША разгарнулі два корпусы, дзве дывізіі і шэсць брыгад.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».