26 красавiка 2024, Пятніца, 11:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нью-Ёрку дэмантавалі апошні таксафон

31
У Нью-Ёрку дэмантавалі апошні таксафон

Канец эпохі.

Тэлефонныя будкі – адзін з сімвалаў Нью-Ёрка, які страціў практычную каштоўнасць у сувязі з распаўсюджваннем мабільнай сувязі. На днях у горадзе адбылася гістарычная падзея – апошні таксафон прыбралі, паведамляе «Новое время».

Дэмантаж таксафонаў у горадзе пачаўся ў 2014 годзе з ініцыятывы мэра Біла дэ Блазіё. Замяніць іх пастанавілі на сэрвіс LinkNYC, які прапануе паслугі зарадкі смартфона, бясплатнага Wi-Fi і званкоў.

Да траўня 2022 года ў Нью-Ёрку застаўся толькі адзін таксафон. На днях яго таксама пастанавілі дэмантаваць і перавезці ў музей, зрабіўшы часткай выставы пра жыццё горада ў дакамп'ютарную эпоху.

«Гэтак сама, як мы перайшлі ад каня і фурманкі да аўтамабіля і ад аўтамабіля да самалёта, лічбавая эвалюцыя прайшла шлях ад тэлефонаў-аўтаматаў да высакахуткасных шапікаў Wi-Fi, каб задаволіць нашы патрэбы ў сувязі», – заявіў камісар Управы тэхналогій і інавацый Нью-Ёрка Мэцью Фрэйзер.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках