26 красавiка 2024, Пятніца, 11:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выкрыты расейскі генерал, які кіраваў разрабаваннем ЧАЭС

7
Выкрыты расейскі генерал, які кіраваў разрабаваннем ЧАЭС

На ягоны загад з прадпрыемства выкрадзена больш за 2000 адзінак маёмасці.

Выкрыты генерал-маёр паліцыі РФ, які кіраваў разрабаваннем Чарнобыльскай АЭС падчас акупацыі.

Пра гэта паведаміла ў Фэйсбуку генпракурорка Ірына Венедыктава, цытуе Цэнзор.НЕТ.

З яе слоў, гэта Алег Якушаў, які падчас акупацыі Чарнобыльскай АЭС выконваў абавязкі старэйшага аператыўнай групы Федэральнай службы войскаў Нацыянальнай гвардыі РФ.

«Гэты генерал-маёр кіраваў аперацыяй па незаконным утрыманні АЭС пад кантролем войскаў краіны-агрэсара. На ягоны загад з прадпрыемства выкрадзена больш за 2000 адзінак маёмасці. Ад станкоў, абсталявання, інструментаў і офіснай тэхнікі да мэблі і адзення. Захопнікі выкралі са станцыі маёмасці на больш чым 26 млн грн», - адзначыла Венедыктава.

Таксама яны цалкам вывелі са строю Цэнтральную аналітычную лабараторыю, якая даследавала радыеактыўныя адкіды на розных этапах абарачэння. Таму персанал не мог ажыццяўляць кантроль за імі.

«Пракуроры Вышгарадскай акруговай пракуратуры Кіеўскай вобласці супольна з Нацполам і СБУ сабралі дастаткова довадаў, каб паведаміць яму аб падазрэнні ў замаху на тэрытарыяльную цэласнасць і недатыкальнасць Украіны, вядзенні агрэсіўнай вайны і парушэнні законаў і звычаяў вайны», – рэзюмуе генпракурорка.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках